Островецкий композитор и исполнитель Александр Якименко принял участие в праздновании Дня белорусской письменности

17:00 / 08.09.2013
Першага верасня ў Быхаве Магілёўскай вобласці прайшоў ХХ Дзень беларускага пісьменства. Канцэпцыя свята прадугледжвала паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Ганаровым удзельнікам святочных мерапрыемстваў стаў і астравецкі кампазітар і выканаўца Аляксандр Якіменка.

Наш зямляк цесна супрацоўнічае з паэтам, празаікам, мовазнаўцам і крытыкам Міхасём Пазняковым. Дзякуючы вершам паэта, у астравецкага кампазітара не раз нараджаліся цудоўныя мелодыі, а затым і самастойныя музычныя творы. З гімнам гораду Быхаву і песняй “Матчына хата”, якая радуе слухачоў ўжо два з паловай гады, Аляксандр Якіменка выступаў на двух пляцоўках. На адной з іх адбылася прэзентацыя кнігі “У Дняпра на магутным плячы. (Быхаўшчына літаратурная)”.
Астравецкі кампазітар і выканаўца атрымаў у падарунак кнігі, а таксама незабыўныя ўражанні ад сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі, сярод якіх былі кампазітар, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок і паэт-песеннік, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі Іван Цітавец.


-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.