Праздник деревни Слободка

12:24 / 21.07.2012
6490

Лета, ах лета! Так называўся дзень адпачынку для жыхароў вёскі Слабодка, арганізаваны работнікамі культуры Гудагайскага СДК і мясцовага клуба-бібліятэкі.


У канцэрце, які доўжыўся каля дзвюх гадзін, прынялі ўдзел дарослыя і юныя артысты мастацкай самадзейнасці, танцавальныя дзіцячыя калектывы. Для гледачоў была падрыхтавана цікавая і рознабаковая праграма. Акрамя вясёлых народных, цыганскіх і сучасных песень, якія чаргаваліся з танцамі, вядучыя Марына Каляда і Дзяніс Богдан праводзілі конкурсы, у якіх прымалі актыўны ўдзел жыхары і госці вёскі. Калі  судзіць па апладысментах, то гледачам больш за ўсё спадабалася эстафета з пераапрананнем у рознае адзенне і танцавальны марафон. У ім сярод пяці пар, не было роўных Віталію Гарачову і Дзіне Трусевіч, якія танцавалі рок-н-рол.


Пасля канцэрта пачаліся спартыўныя спаборніцтвы па падняцці гіры, перацягванні каната і прысяданні з бервяном, у якіх удзельнічалі толькі мужчыны. А жаночая палова з цікавасцю назірала за тым, што адбываецца і падбадзёрвала ўдзельнікаў.


Самыя моцныя выявіліся хутка. Пераможцам па падняцці гіры вагой 24 кілаграмы стаў Арцём Гарачоў, яго вынік 50 разоў. Юрый Пяткевіч 160 разоў прысеў з бервяном.  А каманда “Сябры” вырвала з рук перамогу ў сапернікаў каманды “Дружба”. Усе пераможцы атрымалі ўзнагароды.


Як паведамілі арганізатары Яўгенія Варановіч і Галіна Замара,  грошы на прызы выдзеліў старшыня СВК “Гудагай” Эдуард Садоўскі. Дзякуючы гэтай фінансавай дапамозе, падчас канцэрта праводзіліся бяспройгрышная дзіцячая і дарослая  латарэі і “кола ўдачы”.


Як і кожнае свята, дзень адпачынку закончыўся дыскатэкай, якую для ўсіх жадаючых правялі акампаніятар Віктар Рудзінскі і Іван Зянкевіч.



Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений