К маленьким пациентам больницы приходили в гости главные новогодние герои

16:26 / 07.01.2017
%d0%b4%d0%b5%d1%82%d1%8f%d0%bc-%d0%be%d1%82-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%be%d0%b9-%d1%80%d1%83%d1%81%d0%b8Цуды здараюцца. У гэтым, дзякуючы раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і дружнай камандзе чараўнікоў Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, упэўніліся напярэдадні Новага года маленькія пацыенты дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы.

У незвычайны час калядных і навагодніх святаў, калі ў паветры пахне цудамі і мандарынамі, асабліва крыўдна хварэць. На жаль, напрыканцы мінулага года злыя  вірусы і інфекцыі захапілі ў палон некалькі хлопчыкаў і дзяўчынак. І хоць добрыя чараўнікі-ўрачы своечасова перахапілі іх у хвароб і сталі адпойваць цудадзейнымі пілюлямі ды зеллем, усё ж сустракаць Новы год у бальнічных пакоях было сумна і крыўдна.

%d0%b4%d0%b5%d1%82%d1%8f%d0%bc-%d0%be%d1%82-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%be%d0%b9-%d1%80%d1%83%d1%81%d0%b81На шчасце, пра гэта даведаліся добрыя феі РГА “Белая Русь” і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – і вырашылі тэрмінова выправіць сітуацыю. А на дапамогу паклікалі галоўных чараўнікоў Новага года – і ўжо праз некалькі хвілін па бальнічных калідорах павіншаваць маленькіх пацыентаў ішлі Дзед Мароз са Снягуркай. Яны зладзілі для дзяцей сапраўднае свята: спявалі песні, танцавалі, вадзілі карагод – а малышы расказвалі казачным гасцям вершы.

%d0%b4%d0%b5%d1%82%d1%8f%d0%bc-%d0%be%d1%82-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%be%d0%b9-%d1%80%d1%83%d1%81%d0%b82Хоць і не хацелася Дзеду Марозу са Снягуркай развітвацца з дзецьмі, але бальнічны рэжым нельга парушаць. А каб хлопчыкі і дзяўчынкі хутчэй паправіліся, яны ўручылі кожнаму падарунак з аздараўляльнымі прысмакамі – і паехалі далей віншаваць дзяцей і дарослых.

Марына БАРОК.