В Трокеникской библиотеке отметили день рождения земляка Марьяна Богуша-Шишки

18:00 / 14.03.2016
богуш шишкаУ Трокеніцкай сельскай бібліятэцы адзначылі 115 гадоў з дня нараджэння Мар’яна Богуша-Шышкі. У госці да бібліятэкараў наведаліся вучні Варонскага дзіцячага сада-пачатковай школы.

З дня нараджэння сусветна прызнанага майстра прайшло больш чым сто гадоў. Дарогай у свет для маленькага Мар'яна быў старажытны Полацкі тракт, узбоч якога знаходзілася радавая сядзіба бацькі, Антона Богуша-Шышкі, – Трокенікі, дзе 16 лютага 1901года нарадзіўся будучы мастак.
Амаль семдзесят гадоў актыўнай творчасці Богуш-Шышка заставаўся найперш рэлігійным мастаком. Ён быў таксама таленавітым партрэтыстам, пісаў пейзажы і нацюрморты. Шырокая геаграфія выстаў – Гданьск, Люблін, Гдыня, Кракаў, Варшава, Рым, Фларэнцыя, Парыж, Гамбург, Лондан – у пэўным сэнсе можа засмуціць, бо на яго Радзіме так і не адбылося ніводнай. Сёння карціны Богуша-Шышкі можна купіць на аўкцыёнах за мяжой многія з іх знаходзяцца ў прыватных калекцыях.
У лютым у Трокеніцкай бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі “Дарогай жыцця”, прысвечаная юбіляру. Вучні Варонскай школы падрыхтавалі да мерапрыемста малюнкі, прысвечаныя жыццю і творчасці мастака. Дзеці пазнаеміліся з жыццём мастака – асабліва блізка з тым перыядам, які Мар’ян Богуш-Шышка правёў у Трокеніках: прайшліся па тых самых сцяжынках, па якіх хадзіў мастак, палюбаваліся маляўнічым наваколлем, шмат увагі надалі альбомам, прысвечаным творчасці мастака, манаграфіі Яна Віктара Сянкевіча, а таксама творам, якія ўдава мастака Сісэль Сондэрс перадала яго землякам.

---------------------------------------------------
Ганна Садоўская, бібліятэкар.