В Островце прошёл традиционный благотворительный концерт, посвящённый Дню инвалидов

12:39 / 06.12.2016
%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%baЗадоўга да дабрачыннага канцэрта “Агеньчык надзеі”, які ў сёмы раз сабраў адкрытых  і неабыякавых людзей нашага горада і раёна,  у паштовых скрынках астраўчан з’явіліся флаеры-запрашэнні.

Вы думаеце, “справяцца без мяне”? – Не, не справімся! – Вы думаеце “мае 10 рублёў не выратуюць?” – Выратуюць! – пераконвалі валанцёры, якія запрашалі на традыцыйны дабрачынны канцэрт, прысвечаны дзецям і людзям з захворваннем на  ДЦП.  Не раз гэтае мерапрыемства анансіравалася на старонках  “Астравецкай праўды”; прымушалі спыніцца афішы, размешчаныя на важных сацыяльных аб’ектах горада і раёна...  Магчыма,  таму падзяліцца часцінкай сваёй дабрыні, любові і надзеі вырашылі многія –  пустых месцаў у кінаканцэртнай зале “Астравец” амаль не было.

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba1

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba2

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba3

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba4

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba5Патрэбны настрой арганізатары – аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і адукацыі, спорту і турызму, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”  і іншыя  –  стварылі ўжо пры ўваходзе ў фае кінаканцэртнай залы. Тут разгарнуліся выставы  рэчаў, зробленых таленавітымі людзьмі Астравеччыны: вырабы з саломкі і бісеру, свечкі ручной работы і тапіарыі, вырабы з газетных трубачак і каляровых стужак…

Прываблівалі маленькія дзяў-чынкі-анёлачкі, якія запрашалі прагаласаваць за самую прыгожую сувенірную падушку – яны былі выкананы ў розных тэхніках у рамках акцыі “Падары цеплыню”.  Конкурсныя работы  размяшчаліся побач – больш за паўсотні  чалавек вырашылі падарыць сваё майстэрства тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Забягаючы наперад, скажу, што менавіта наведвальнікі канцэрта выбіралі пераможцаў акцыі.  У выніку дыпломамі аддзела адукацыі,  спорту і турызму і падарункамі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” былі адзначаны аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра, Паліна Базюк з СШ №2, калектыў Палушскага  дзіцячага сада, Наталля Дземідовіч з Кямелішкаўскай школы, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры  і Яраслаў Плаўскі з СШ №1.

Побач працавалі валанцёры Гудагайскай сярэдняй школы: кожны жадаючы мог ахвяраваць пэўную суму грошай ці з добрымі пажаданнямі завязаць каляровую стужку на сімвалічнае дрэва  дабрыні і надзеі.

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba6

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba7

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba8

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba9

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba10А ва ўпрыгожанай зале тым часам стартавала падарожжа ў свет дабрыні. Права адкрыць яго  было дадзена старшыні раён-нага Савета дэпутатаў Ірыне Эдуардаўне Тальчук.

Я ўпэўнена, што ўсе, хто сёння прыйшоў  на дабрачынны канцэрт, зрабіў гэта  па закліку сэрца, каб дапамагчы тым, каму патрэбна наша падтрымка. І я рада, што з кожным годам такіх людзей становіцца ўсё больш, –  сказала Ірына Эдуардаўна Тальчук.

Цёплыя словы прывітання і пажа-данні выказалі ў адрас арганізатараў і ўдзель-нікаў канцэрта дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва Віктар Іосіфавіч Ждановіч, настаяцель царквы святых апосталаў Пятра і Паўла айцец Георгій і ксёндз-вікарый  касцёла Космы і Даміяна  Юрый.

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba11

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba12

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba13

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba14

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba15Дзень інвалідаў складана назваць святам, ды ў апошні час так ніхто і не гаворыць. Аднак арганізатары канцэрта падарылі ўсім гледачам менавіта  сапраўднае чароўнае свята.

Заварожвалі вядучыя – Дзмітрый Карась і Наталля Бялячыц, прымушалі радавацца і сумаваць вялікія і маленькія зоркі астравецкай сцэны: музыканты і танцоры з СШ №2, гімназіі №1, дзіцячай школы мастацтваў,  Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі,  а таксама Алег Уласік, Яўгенія Уласік,  Інна Ляховіч, Нэлі Філіпчык, Раман Віткевіч, Ксенія Петрашкевіч, Таццяна Канчанін, Аксана Сяўко, Злата Мінкілевіч, Надзея Вайцяховіч, Юлія Якель, Дзіяна Бараноўская, Яраслаў Вянгроўскі, Юрый Інаровіч і Аляксандр Юргелянец.

Не адсталі ад тых, хто не першы раз выходзіць на сцэну і ўжо мае свайго слухача і гледача, педагогі і выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і аддзялення дзённага знаходжан-ня для маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра – іх вершы, песні і чароўная казка пра вясёлку нікога не пакінула абыякавым.

Мы  штогод наведваем 

дабрачынныя канцэрты, –  сказала, выступаючы  ад імя бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, Алена Галяк. –  Такія мерапрыемствы нам вельмі патрэбны, і мы ўдзячныя ўсім за ўвагу і падтрымку, якую нам аказваюць, – для нас гэта вельмі важна.

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba16

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba17

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba18

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba19

%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%b0%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%82-%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%ba20Цудоўны падарунак астраўчанам падрыхтавалі  і беларускія зоркі: песні ў выкананні Дзмітрыя Карася, Сяргея Славянскага і Дзяніса Дзямідава паставілі кропку дабрачыннай дзеі, якая больш за дзве гадзіны адбывалася на сцэне.

… Прасіць заўсёды складана. А дапамагаць, наадварот, лёгка. І ўсе, хто ахвяраваў 10 рублёў на дабрачыннае мерапрыемства,  запалілі агеньчык надзеі для тых, каму патрэбна дапамога. Па звестках арганізатараў падчас мерапрыемства было сабрана больш за чатыры тысячы рублёў – у  хуткім часе яны будуць перададзены 16 сем’ям, у жыццё якіх увайшоў дыягназ ДЦП.

 Алена СВЕТЛАЯ.