Первая святая Месса молодого ксендза Валерия Спиридона в родной парафии

10:39 / 13.06.2012

У касцёле св. Космы і Даміяна напрыканца мая адбылася першая прыміцыйная Імша маладога святара Валерыя Спірыдона. Згодна з традыцыямі каталіцкага касцёла, кожны новапасвечаны святар цэлебруе першую Эўхарыстычную ахвяру ў сваёй роднай парафіі.


У час святой Імшы слова Божае казаў прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз Валерый Быкоўскі, які ўзгадаў вернікам аб важным значэнні сакраманту святарства.
На ўрачыстасці прысутнічалі ксёндз-дэкан Здзіслаў Пікула і святары іншых парафій, якія дапамагалі  маладому ксяндзу Валерыю Спірыдону ў выбары шляху  паклікання да службы Божай у касцёле. Таксама прыехалі, каб падтрымаць яго ў такі адказны момант, на прыміцыйную Імшу і студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі, з якімі наш зямляк Валерый Спірыдон разам вучыўся.
Малады ксёндз звярнуўся да ўсіх прысутных на Імшы са словамі падзякі за малітоўную падтрымку, віншаванні і шчырыя пажаданні. Сардэчныя словы падзякі малады ксёндз адрасаваў ксяндзу-пробашчу Юзафу Багдзевічу і ксяндзу Віктару Захарэўскаму за іх падтрымку і дапамогу на выбраным шляху да святарства.


Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.