Пераможцам конкурсу царкоўных песнапенняў стаў хор з Альхоўкі

10:08 / 26.02.2012

Хор храма Святога прарока Іліі з пасёлка Альхоўка стаў пераможцам епархіяльнага конкурсу царкоўных песнапенняў “Слава ў вышніх Богу” ў намінацыі “Сельскі царкоўны ансамбль”.


Невялічкая цэркаўка, не самы шматлікі прыход, які стварыўся толькі некалькі гадоў назад – і тым больш радуюць яго поспехі. Настаяцель храма айцец Вячаслаў Шасцітка здолеў згуртаваць праваслаўную паству, і вынікі відавочныя. Перамога ў конкурсе – толькі адзін з іх.
Дарэчы, у мінулым годзе хор пасёлка Альхоўка на падобным конкурсе стаў другім. Сёлета выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў хору на конкурсе было ацэнена дыпломам І ступені, у падарунак харысты атрымалі мікрахвалёвую печ.
У складзе хору – мясцовыя жыхары, прыхаджанкі храма Вікторыя Ярмак, Наталля Мароз, Таццяна Гваздова, Марына Ульянава. А кіруе ім рэгент Таццяна Ярмак.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.