Чытач спытаў – адказваем

09:21 / 19.01.2012

Пасля таго, як наша газета надрукавала каляндар рэлігійных свят на 2012 год, у рэдакцыю паступіў тэлефонны званок ад нашага чытача, які абураўся, што мы дапусцілі грубую памылку, напісаўшы: Звеставанне Пана будзе адзначацца 26 сакавіка. Маўляў, Звеставанне спрадвеку святкавалася 25 сакавіка…


Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі пробашча касцёла Узнясення Святога Крыжа ксяндза Андрэя Горбача:
– На Другім Ватыканскім Саборы было прынята рашэнне: усе святы (акрамя Хрыстовых), якія прыпадаюць на нядзелю, пераносіць на буднія дні. Гэта зроблена для таго, каб падкрэсліць, што нядзеля – дзень Езуса, дзень Змёртвыхпаўстання, дзень нашага Адкуплення. Сёлетняе Звеставанне прыпадае менавіта на нядзелю, таму было вырашана адзначыць яго на дзень пазней.
Так што, паважаныя чытачы, мы не памыліліся: Звеставанне сёлета будзем адзначаць 26 сакавіка.


Рэдакцыя.