Пагранічнікі і іх сем'і ўшанавалі памяць заступніка ваенных

14:22 / 22.11.2011

У царкве, якая размяшчаецца ў апараце пагранічнай групы, у мінулую пятніцу прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святу заступніка ваенных – Архістратыга Міхаіла.


У гэты дзень усе пагранічнікі і іх сем’і разам з настаяцелем царквы айцом Валянцінам Шэлестам адслужылі літургію з духоўным палатном у выглядзе харугвы з выявай архангела Міхаіла, які лічыцца правадыром нябеснага воінства і заступнікам афіцэраў.
Восем гадоў назад паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Дзяржаўным пагранічным камітэтам было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Гэты дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне бакоў у патрыятычным, духоўна-маральным выхаванні воінскіх калектываў, развіцці міласэрнасці і грамадзянскай адказнасці. Што і выконваецца на практыцы. Святары заўсёды ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях прыняцця прысягі, асвячаюць новыя пагранічныя заставы і пасты, папаўняюць бібліятэкі духоўнай літаратурай і благаслаўляюць пагранічнікаў на сумленную службу і добрыя справы.


Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.