Прылічаны да ліку святых

15:15 / 02.08.2011

У чацвер, 4 жніўня, адбудзецца  ўрачыстае Богаслужэнне і чын кананізацыі (прылічэння да ліку святых) свяшчэннамучаніка Кіпрыяна (Клімуца), чыё служэнне праходзіла ў межах Навагрудскай епархіі і які быў замучаны за веру Хрыстову ў Карагандзінскім лагеры ў 1942 годзе.


Богаслужэнне будзе здзяйсняць Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт у саслужэнні ўсіх епіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы. З жніўня ў Архістратыга-Міхайлаўскім саборы горада Ліды (вул. Савецкая) адбудзецца Усяночнае няспанне ў 17 гадзін, а 4 жніўня – Бажэственная Літургія ў 11 гадзін.


Запрашаем усіх далучыцца да агульнай малітвы ў гэты святочны дзень.


Свяшчэннік Расціслаў ЛЕМАЧКА.