Удалы дэбют праваслаўнага хора Альхоўскага храма

16:40 / 21.01.2011

Наша газета ўжо паведамляла, што на традыцыйным фестывалі праваслаўных Раждзественскіх песнапенняў у Лідзе Астравецкае благачынне па выніках занальнага этапу конкурсу было даверана прадстаўляць хору храма Святога Прарока Іліі з Альхоўкі.



Нядаўна прыйшла радасная для хору і для ўсіх праваслаўных астраўчан навіна: на VI епархіяльным конкурсе праваслаўных хароў калектыў Альхоўскага храма ў намінацыі “Вясковыя хары” заняў другое месца. Поспех для царкоўнага хору, які быў створаны крыху больш чым год таму і ў складзе якога няма ніводнага ўдзельніка з музычнай адукацыяй, больш чым пераканаўчы – нашы шчырыя віншаванні!
Зразумела, што ўдзельніцы хору З.Л. Міхновіч, Т.В. Ярмак, М.І. Ульянава, Т.І. Гваздова, Н.К. Мароз і настаяцель храма Святога прарока Іліі айцец Вячаслаў Шасцітка вярталіся дамоў ва ўзнёслым, прыўзнятым настроі.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.