З Нараджэннем Хрыстовым!

10:48 / 06.01.2011
10264
Узлюбёныя ў Госпадзе браты і сёстры!

Сардэчна віншуем усіх вас са Святам Ражаства Хрыстовага!

“Хрыстос нараджаецца – слаўце, Хрыстос з Нябёсаў – сустракайце!”  Так пяе Царква ў свята Ражаства, якога кожны год с хваляваннем чакаюць усе хрысціяне. Кожнага, хто хрышчаны, хто адчувае з нашай Царквой духоўную сувязь, заклікаем у раждзественскія  дні прыйсці ў храм Божы, каб ушанаваць малітвай  і любоўю Дзіцятка Хрыста. Памятайце, дарагія браты і сёстры, што дзверы храма заўсёды адчынены для вас. Там чакае вас Гасподзь, чакае Яго Прачыстая Маці, чакаюць анёлы і святыя, каб выцерці ўсялякую слязу, дапамагчы ў любой цяжкасці, даць сілы для нясення нялёгкага жыццёвага крыжа.
Мы спадзяёмся, што для кожнага з нас надышоўшы год будзе годам міласці Божай, што Гасподзь блаславіць нас, нашы подзвігі і служэнні Сваёй благадаццю і дапаможа нам прайсці гэты перыяд нашага жыцця ў здароўі, душэўным збавенні, узрастаючы ў хрысціянскай дабрадзецелі.
Пастарайцеся  радасцю свята Ражаства Хрыстовага падзяліцца з тымі, хто вас акружае, асабліва з адзінокімі, хворымі, у каго няма родных і блізкіх. Ім прынясіце радасць аб Збавіцелі свету, што нарадзіўся на зямлі. Тады і наша ўласная радасць будзе памножана, і мы прынясем духоўнае суцяшэнне тым, разам з кім падзелім урачыстасць гэтага светлага свята.


Праваслаўныя свяшчэннаслужыцелі Астравецкага Благачыння.


 



Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі!

Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Ражаства Хрыстовага!

Як і ў даўнейшыя часы, гэтая вялікая ўрачыстасць яўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Калядныя святы прыносяць у нашы дамы любоў і згоду, заклікаюць тварыць добрыя справы, клапаціцца пра родных і блізкіх, праяўляць спачуванне і міласэрнасць.
Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не патухне ў нашых сэрцах, а заўсёды абуджае імкненне жыць, працаваць дзеля агульнай карысці і ў імя будучыні. Няхай растуць здаровымі дзеці і ўнукі, сустрэнуць каханне і шчасце маладыя, у радасці і дабрабыце жыве мудрае пакаленне старэйшых. Жадаем натхнення і ўдачы ў справах, узаемаразумення, міру і дабра!


А.Д. КАВАЛЬКА,  старшыня раённага выканаўчага камітэта
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений