Члены профсоюза могут получить 25-процентную скидку на отдых в оздоровительном комплексе "Нарочь"
13:41 / 23.05.2016
На мінулым тыдні ў арганізацыі і на прадпрыемствы Астравеччыны завітала начальнік аддзела маркетынгу турыстычнага комплекса «Нарач» Юлія Станіславаўна Трапішчонак, каб расказаць пра паслугі аздараўляльнай установы, якая знаходзіцца паміж сасновых лясоў на беразе воднай жамчужыны Беларусі – возера Нарач.На сустрэчу з працаўнікамі арганізацый прыйшоў і старшыня раённай арганізацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Расціслаў Іванавіч Бразінскі: турыстычны комплекс «Нарач» з'яўляецца адным з падраздзяленняў аздараўлення Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, – і таму членам прафсаюза і іх дзецям пры набыцці пуцёўкі ў гэтую ўстанову прадстаўляецца зніжка ў 25% ад яе кошту.
Як расказала прадстаўнік турыстычнага комлексу, тут можна атрымаць лячэбна-аздараўленчыя працэдуры пры захворваннях органаў дыхання, рухальнага апарату, нервовай сістэмы і парушэннях абмену рэчываў.
– У нашым турыстычным комплексе размешчаны басейн, тэнісны корт, можна пагуляць у більярд і дартс, ёсць спартыўная і трэнажорная залы, – расказала падчас прэзентацыі Юлія Станіславаўна. – Камфартабельныя нумары, шырокі выбар лячэбна-аздараўленчых і прафілактычных працэдур, уважлівы высокакваліфікаваны персанал, а таксама прыгожая прырода Нарачы – усё гэта спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя.
Словам, калі вам хочацца адпачыць на ўлонні прыроды і ўмацаваць свой арганізм, вас чакаюць у турыстычным комплексе «Нарач».
Алена СВЕТЛАЯ.