"Белая Русь" поддерживает кандидатуру действующего Президента
08:00 / 19.07.2015


З такой прапановай да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся, у прыватнасці, начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей Беларускай АЭС Эдуард Іванавіч Свірыд. Ён расказаў прысутным, як у Астравецкім раёне ажыццяўляецца самы, бадай, маштабны і важны дзяржаўны праект – будаўніцтва атамнай электрастанцыі, рэалізацыя якога дапаможа Беларусі выйсці на прынцыпова новы інтэлектуальны ўзровень, умацаваць свой эканамічны патэнцыял і дзяржаўную незалежнасць. Сёння ў Астраўцы не проста ўзводзіцца новае прадпрыемства, а ствараецца цэлая галіна эканомікі – атамная энергетыка, якой не было ў Беларусі. Айчынная АЭС абавязкова надасць магутны імпульс для развіцця не толькі энергетыкі, але і будаўнічай галіны, навукі, медыцыны, экалогіі…

Рашэнне аб неабходнасці будаўніцтва ў Беларусі АЭС было прынята Кіраўніком дзяржавы. І калі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і надалей будзе ўзначальваць краіну, можна быць упэўненымі, што гэтае будаўніцтва будзе завершана і краіна атрымае эканамічную і энергетычную стабільнасць, а Астравец – новыя перспектывы.
Падсумоўваючы, Эдуард Іванавіч Свірыд прапанаваў падтрымаць на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеючага Кіраўніка дзяржавы – як гаранта стабільнасці і паспяховага развіцця краіны, гаранта міру і бяспекі.