Оксана Лазарева получила Благодарственное письмо за вклад в развитие движения студенческих отрядов Союзного государства

16:00 / 08.12.2014
У канцы лістапада ў Маскве прайшоў Усерасійскі злёт студэнцкіх атрадаў, прысвечаны 55-годдзю расійскіх студатрадаў, на якім сабралася больш шасці тысяч прадстаўнікоў студэнцкага руху розных гадоў з розных рэгіёнаў Расіі, краін СНД і Балтыі. У складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў злёце ўдзельнічала і  першы сакратар райкама БРСМ Аксана Лазарава. І не проста ўдзельнічала: Аксана Паўлаўна была ўзнагароджана Падзячным лістом дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Г.А. Рапоты “За дасягнутыя працоўныя поспехі і значны ўклад у развіццё руху студэнцкіх атрадаў Саюзнай дзяржавы”.