Прими участие в конкурсе, посвящённом 70-летию Победы

17:00 / 05.12.2014
Ты вучышся ў школе і табе падабаецца пісаць сачыненні і маляваць? Ты марыш стаць мастаком або пісьменнікам? Ты нават уявіць сабе не можаш, што твой малюнак або апавяданне можа трапіць на старонкі сапраўднай кнігі? Усё магчыма і ўсё рэальна!


Выдавецтва “Мастацкая літаратура” праводзіць конкурс на лепшыя літаратурныя і мастацкія творы сярод школьнікаў нашай краіны, якая ў 2015 годзе будзе святкаваць 70-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці, якія добра малююць і пішуць на рускай і беларускай мовах. Па выніках конкурсу будзе выпушчана кніга! Малюнкі, думкі пра Перамогу, успаміны дзядуль і бабуль, запісаныя школьнікамі, выдавецтва прымае да разгляду да 1 лютага 2015 года па адрасе: 200004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11 з пазнакай “На конкурс “Да 70-годдзя Перамогі”. Тэлефон для даведак: 203-31-12.