Сдаём макулатуру!

15:00 / 05.12.2014
Месячнік па збору другаснай сыравіны стартаваў у Астравецкім раёне. Завершыцца ён 31 снежня.

Сёння кожны можа пазбавіцца ад непатрэбных у гаспадарцы паперы, шкла, поліэтыленавых бутэлек, рыззя, металалому і акумулятараў.


Астравецкае РУП ЖКГ адкрыла пункты прыёму другаснай сыравіны па адрасах: вуліца Кастрычніцкая, 13 (працуе з 8.00 да 12.00 па рабочых днях) і вуліца Карла  Маркса, 45  (з 12.00 да 18.00 гадзін). Тут прымаюць макулатуру, адходы шкла і ПЭТ-бутэлькі. Атрымаць інфармацыю аб  парадку прыёму і кошце другаснай сыравіны можна па тэлефоне 21-6-90.

Пункт прыёму макулатуры працуе таксама ў Альхоўцы па  вуліцы  Савецкай, 18 з 8.00 да 12.00 гадзін па рабочых днях (тэлефон для даведак 33-2-69).

Нарыхтоўкай другаснай сыравіны займаецца і Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. На тэрыторыі Астравецкага  рынка (вул. Новая, 2) кожны дзень, акрамя панядзелка,  з  10.00 да 15.00 можна здаць макулатуру і адходы шкла (тэлефон для даведак 8-029-3915945).

Макулатуру, адходы  шкла, шклотару, рыззё,  поліэтылен, металалом і акумулятары закупляюць і ў Гудагаі па вул. Ленінскай  (будынак нарыхтоўчай канторы). Тут працуюць з 8.30 да 17.30 з перапынкам на абед (даведкі па тэлефоне 38-7-10).

Макулатуру і адходы шкла можна здаць у аграгарадку Кямелішкі. Тут у памяшканні былога рытуальнага магазіна знаходзіцца сезонны пункт прыёму, які працуе з аўторка па чацвер з 18.00 да 19.30, па пятніцах і суботах з 18.00 да 20.00.