Островецкий районый узел почтовой связи оказался лучшим в области

09:00 / 28.11.2014
На мінулым тыдні былі падведзены вынікі абласнога спаборніцтва калектываў структурных падраздзяленняў Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» на званне «Лепшы вузел паштовай сувязі» па выніках работы за 9 месяцаў бягучага года.

Спецыяльна створаная для гэтага камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі адміністрацыі і адзінай арганізацыі прафсаюза Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта», разгледзела матэрыялы, якія прадставілі ўсе раённыя вузлы паштовай сувязі нашай вобласці. І прыйшла да высновы, што Астравецкі раённы вузел паштовай сувязі з'яўляецца лепшым сярод структурных падраздзяленняў трэцяй группы. У выніку ён быў узнагарожаны Кубкам і Дыпломам Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» і Адзінай арганізацыі прафсаюза Гродзенскага філіяла «Белпошта».

---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.