Островецкая школьница Маргарита Шевченко получила премию за высокие достижения в учебной деятельности

10:00 / 23.11.2014
У Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшла цырымонія ўручэння прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко, якая прысуджаецца адораным вучням за высокія дасягненні ў вучэбнай дзейнасці і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.


На ўрачыстае мерапрыемства з удзелам намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Андрэевіча Лісковіча былі запрошаны 39 школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў і студэнтаў ВНУ.

Сярод узнагароджаных – і адзінаццацікласніца СШ №1 Маргарыта Шаўчэнка. Гэтая таленавітая дзяўчына штогод уваходзіць у лік пераможцаў алімпіяд рознага ўзроўню па рускай мове. А сёлета стала яшчэ і пераможцай Саюзнай алімпіяды, якая праходзіла ў Смаленску.

Па традыцыі ганаровым госцем цырымоніі стала ўдава Аляксандра Іосіфавіча Дубко Эма Нікіфараўна. Кожны стыпендыят, акрамя дыплома, атрымаў і імянную стыпендыю імя А.І. Дубко ў памеры 20 базавых велічынь.

Віншуем!


---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.