На Гродненщине увеличилось количество краж и мошенничества

19:00 / 25.08.2014
У апошні час на тэрыторыі Гродзенскай вобласці павялічылася колькасць крадзяжоў і ашуканстваў, якія здзяйсняюць асобы цыганскай нацыянальнасці. На жаль, поспеху іх у злачыннай дзейнасці ў многім садзейнічае даверлівасць грамадзян, празмерная спачувальнасць, а часам і поўная адсутнасць пільнасці і асцярожнасці.


Калі вы не жадаеце стаць чарговай ахвярай такіх злачынстваў, прытрымлівайцеся наступных правілаў:

- не паддавайцеся спакусе даведацца пра сваю будучыню з вуснаў назойлівай варажбіткі, не пагаджайцеся на паслугі па зняцці сурокаў. Гэтым захаваеце не толькі свае нервы, але грошы і каштоўнасці, якія знаходзяцца пры вас;

- не набывайце залатыя вырабы з рук, а тым больш у цыганоў. Наяўнасць на іх пробы яшчэ не азначае, што вы сталі ўладальнікам каштоўнага металу;

- ні па якой прычыне не пускайце цыганоў у свой дом. Яны добра ведаюць, дзе ў кватэры звычайна захоўваюцца грошы і каштоўныя рэчы. Пакідаеце ключ ад дома пад дыванком ля дзвярэй – ствараеце ідэальныя ўмовы для крадзяжу;

- недаацэньвайце ўнікальных здольнасцей цыганоў – некаторыя з іх валодаюць метадам пераканання, а часам і гіпнозам. Пры зносінах з імі будзьце вельмі ўважлівымі, не давайце ім у рукі свае рэчы, каштоўнасці і грошы;

- не верце ў тое, што толькі яны дапамогуць пазбавіцца вам ад гора і жыццёвых непрыемнасцей, вернуць здароўе вам і вашым родным.


Вялікая просьба да ўсіх жыхароў раёна: пры сустрэчы з цыганамі, варажбіткамі і папрашайкамі па магчымасці запомніце іх прыкметы, нумар аўтамабіля, на якім яны прыехалі, і тэрмінова паведаміце аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102.

Магчыма, гэтым вы папярэдзіце чарговае злачынства і дапаможаце затрымаць небяспечных злодзеяў.


Аддзяленне

крымінальнага вышуку