Лесничий Островецкого района награждён медалью "За трудовые заслуги"

12:00 / 20.02.2014
Прыемная навіна нядаўна прыляцела са сталіцы. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №65, ляснічы Катлоўскага вопытна-вытворчага лясніцтва Аляксей Аляксеевіч Мазырка ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

Уся сям’я Мазыркаў любіць лес не на словах, а на справе: і жонка, і сын, і нявестка Аляксея Аляксеевіча працуюць у лясной гаспадарцы Астравецкага раёна. Пад кіраўніцтвам вопытнага ляснічага ў Катлоўскім лясніцтве адбылося шэраг станоўчых змен, палепшыліся ўмовы працы і, адпаведна, яе прадукцыйнасць.
Віншуем Аляксея Аляксеевіча з ганаровай узнагародай!

-------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.