Песня Перамогі: спявалі разам!

18:15 / 09.05.2024


Песню Перамогі спявалі разам астраўчане падчас мітынгу ля помніка савецкім воінам і партызанам.

І на гэтым моманце мне хочацца спыніцца падрабязней.

Вы толькі ўявіце, як у блакітную вышыню неба ўзвіваюцца магутныя і меладычныя галасы мужчын і жанчын, разбаўленыя тоненькімі, але звонкімі дзіцячымі ноткамі. Спявалі ўсе – ад малога да вялікага, прадстаўнікі ўлады і простыя рабочыя. Стоячы плячо ў плячо, “Песню Перамогі” дапамагалі вайскоўцам выконваць працаўнікі сельскай гаспадаркі, сферы адукацыі, атамшчыкі і медыкі,  падаткавікі, прадпрымальнікі і журналісты…

Прыгожа, моцна, эмацыянальна!  Не таму, што сама спявала, – а таму што ў гэты Дзень Перамогі ўсе мы былі разам і прагаворвалі вядомыя з дзяцінства словы песні, добра разумеючы іх сэнс. Бо гэты дзень Перамогі “порахам прапах”! #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ 

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович