Наталля Назарава: у Дзень Перамогі абавязкова прыходжу на мітынг

16:20 / 09.05.2024


На мітынгу ля помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы 9 Мая яблыку не было дзе ўпасці – столькі астраўчан сабралася аддаць даніну памяці тым, хто здабываў нам мірнае неба.

Наталля Назарава, астраўчанка:

– Дзень Перамогі для мяне – святы дзень. І я абавязкова кожны год удзельнічаю ў мітынгу каля помніка воінам і партызанам. Гэта не проста традыцыя, а нашмат большае. Гэта магчымасць разам  з усімі – і не толькі жыхарамі Астраўца, але і раёна, і рэспублікі –  яшчэ раз пакланіцца да зямлі тым, хто здабываў Перамогу, не шкадуючы здароўя і жыцця. Такія моманты аб’ядноўваюць і не даюць забыць тое, што мы павінны ведаць і помніць пра вайну. І што новым пакаленням  павінны перадаць. Таму вельмі рада, што сёння побач з дарослымі стаяць дзеці, прычым розных узростаў. Гэта правільна, бо гісторыю пачынаць вучыць ніколі не рана. Тое, што сёння каля помніка сабралася вельмі шмат людзей, даказвае: мы ўсё робім правільна. Кранальныя словы, ваенныя песні, тэатральныя пастаноўкі і марш вайскоўцаў – вось так прыгожа і цікава і трэба вучыць наша падрастаючае пакаленне. #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ 


Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович