Звыш 400 ваеннаслужачых вайскавой часці 7434 паўдзельнічалі ў суботніку

16:30 / 20.04.2024


Сімвалічна, што ваеннаслужачыя вайскавой часці 7434 у межах рэспубліканскага суботніка наводзілі парадак ля помнікаў загінулым землякам у розных кропках Варнянскага і Гервяцкага сельскіх Саветаў.

Некалькі ваеннаслужачых на чале з камандзірам часці Сяргеем Лойкам добраўпарадкавалі помнік загінулым землякам у Бабраўніках. Адны – фарбавалі агароджу, другія – ачышчалі абеліск. Бадай што самая адказная місія была ўскладзена на смельчака, які, падняўшыся па лесвіцы, старанна фарбаваў у чырвоны колер зорку.

Ваеннаслужачыя  нашай воінскай часці сумесна з ўдзельнікамі ваенна-патрыятычнага клуба “Адзінства” ў адзіным парыве падтрымалі гэтую добрую савецкую традыцыю – суботнік,расказаў  камандзір вайскавой часці 7434 Сяргей Лойка. Мы наводзім парадак на тэрыторыі часці, ля помнікаў загінулым землякам. Тым больш хутка важнае свята – 9 Мая. Удзельнічаюць у суботніку звыш 400 ваеннаслужачых.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич