Вясковыя будні: як Падзюжа стала полем

18:00 / 20.04.2024


Фота Л.Богдана, носіць ілюстрацыйны характар.

Навядзеннем парадку на зямлі займаюцца ў Рытанскім сельсавеце.

Школьнікі і пагранічнікі наводзяць парадак на магілах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ля воінскіх пахаванняў у Кемелішках, Баранях, Падольцах. 

Як адзначыў старшыня сельсавета Рыгор Цэйка, актыўна вядзецца работа па праграме добраўпарадкавання і навя­дзення парадку на зямлі. Так, знеслі дом на хутары Падзюжа. Будынак быў у дрэнным стане – прадаваць яго для далейшага выкарыстання не мела сэнсу.

Перад вынясеннем рашэння аб зносе дома згодна з Указам №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі» знайшлі ўласніка – ён адмовіўся ад правоў на будынак. 

Цяпер на месцы паўразваленага дома і зарослага хмызняком хутара засеянае поле.

___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович