Якія кветкі дораць мужчыны жанчынам на 8 Сакавіка і як віншуюць са святам

09:00 / 08.03.2024


Пра стандартны віншавальны набор (шкар­пэткі і пену для галення) да Дня аба­рон­цаў Айчыны складзена нямала анек­до­таў. А вось ці дораць мужчыны кветкі на 8 Сакавіка і як віншуюць сваіх прыгажунь з гэтым святам, даведаўся карэспандэнт напярэдадні Дня жанчын.

Сяргей Карчыкгалоўны спецыяліст:


– З 8 Сакавіка жонку віншую па-рознаму. Калі напачатку сумеснага жыцця стараўся здзівіць, дарыў шыкоўны букет з руж, то цяпер кветкі не купляю. Таццяна з усмешкай і веданнем справы зазначае, што лепш не траціць на гэта грошы, а папоўніць сямейны бюджэт. (Усміхаецца.) Калі сур’ёзна, то, напэўна, лепшым падарункам для жонкі будзе сустрэча: яна з дзеткамі жыве ў Гродна, я працую ў Астраўцы. Абавязкова паеду дадому на гэтыя выхадныя. Падарунак каханай падрыхтаваў, але што гэта – няхай застанецца ў сакрэце. 

Мікалай Кандрацьеўна заслужаным адпачынку:


– Па традыцыі на 8 Сакавіка кветкі дару выключна жонцы, разам мы крочым па жыцці без малога 50 гадоў. Астатнім прыгажуням са шматлікай радні падарункі дапамагае выбраць Аліна. Пальцаў на руках не хопіць, каб пералічыць жанчын, якіх віншуем: цешча, дзве дачкі, швагерка, дзве свацці… У гэты дзень абавязкова аб’язджаем усіх, уручаем падарункі, а вось на сямейны абед збіраемся ў кагосьці з блізкіх ці ў нас на дачы. 

Віталь Шарэйканамеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце:


– 8 Сакавіка складана ўявіць без кветак. У гэты дзень абавязкова дару цюльпаны, мне здаецца, яны найбольш сімвалізуюць гэтае вясенняе прыгожае свята. Жонка, маці, дзве дачушкі, сястра,  пляменніцы – прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва рознага ўзросту, якіх віншую з жаночым днём, шмат. Таксама па традыцыі ў лясгасе ўручаем падарункі і кветкі жанчынам-калегам. 

Сяргей Грыгарчукіндывідуальны прадпрымальнік:


– Дзеля цікавасці сёлета запытаў у жонкі: «Любімая, што табе падарыць на 8 Сакавіка?» Як думаеце, які пачуў адказ? Грошы! (Усміхаецца.) Мне здаецца, гэта найлепшы падарунак для любой жанчыны. Заўважыў па пакупніцах, што прадстаўніцы прыгожай палавіны цяпер сталі больш патрабавальнымі – цяжка мужчынам ім дагадзіць. А калі сур’ёзна, то абавязкова жонцы на свята дару букет чырвоных цюльпанаў, на жаль, у гэтую пару не адшукаць яе любімыя гладыёлусы. Таксама віншую дачку і ўнучку.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич, из архива героев