Малітвай, глытком святой вады, акунаннем у іардань і юшкай ад выратавальнікаў адзначылі Вадохрышча астраўчане

12:00 / 22.01.2024


Цуд, які паўтараецца штогод – і ад таго не перастае быць менш цудоўным: асвячэнне 19 студзеня, на Вадохрышча, вады ва ўсіх крыніцах.

Супольная малітва ў храме…

Асвячэнне святаром вады ў шматлітровых ёмістасцях, каб кожны жадаючы мог набраць яе з сабой, прынесці дахаты, ужываць для здароўя цялеснага і духоўнага, асвячаць жыллё.

Акунанне ў іардані самых смелых і адважных – як спроба праверыць уласную сілу духу.

Гарачая юшка ад выратавальнікаў, якія ў гэты дзень (зрэшты, як і заўсёды) адзначаюць прафесійнае свята на баявым пасту…

Хай будзе Божая благадаць са ўсімі намі!

І дадзена нам будзе па малітве нашай…









Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик