В Островце начинает работу клуб психологов

12:00 / 23.04.2013
У Астраўцы па ініцыятыве псіхолага аддзела адукацыі Юліі Альбінаўны Ражко на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пачынае працаваць клуб псіхолагаў.

У новае аб’яднанне можа ўступіць любы жадаючы псіхолаг – пры гэтым не важна, дзе ты працуеш і якую пасаду займаеш.
– Калі ты ПСІХОЛАГ і хочаш адпачыць у кампаніі аднадумцаў, пакінуць у баку “чужыя” праблемы і акунуцца ў атмасферу дружалюбнасці і радасці, мы запрашаем цябе ў клуб псіхолагаў, – гаворыць Юлія Альбінаўна. – Мы хочам стварыць таварыства неабыякавых прафесіяналаў: тых, хто сам жадае нечаму навучыцца, і тых, хто мог бы навучыць іншых….
Мяркую, гэта стане цудоўнай магчымасцю ўзняць настрой і аднавіць сілы! Няхай у вашым жыцці не будзе чорных палос!


Першая сустрэча адбудзецца 25 красавіка 2013 года ў 10.00 на базе Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі па адрасе: г. Астравец, вул.Ленінская, 6 (актавая зала)
Больш падрабязна даведацца пра сустрэчу можна па тэл.: 8-044-7114883.



Будзем рады сустрэцца з вамі!

Фота з сайта razvitie.igis.ru.