Рэпарцёр высвятляў, якія газеты і часопісы выпісваюць астраўчане

15:00 / 10.10.2023

На вуліцах горада карэспадэнт пацікавіўся ў астраўчан, якія газеты і часопічы яны выпісваюць і чаму.

Маргарыта Вішнеўская, пенсіянерка:


– Хіба яшчэ нехта нешта выпісвае? (Здзіўлена.) Жыву ў новым доме, і ні ў адной паштовай скрыні не бачыла ні газет, ні часопісаў. Пра гарадскія навіны даведваюся з пабліка ў сацыяльных сетках. Праўда, цётачка брата з’яўляецца пастаяннай падпісчыцай «Астравецкай праўды». Пры сустрэчы ці ў тэлефанаваннях яна мне паведамляе многае з таго, пра што пісала «раёнка». 



Сямейная пара Янчэўскіх, пенсіянеры:


Уладзіслаў:

 – Што прадаюць і купляюць, хто пайшоў з жыцця, які аб’ект адкрылі ў горадзе і што абмяркоўвалі на планёрцы ў старшыні райвыканкама – пра гэта і не толькі чытаем у «раёнцы». 

Валянціна:

– Выпісваем толькі «Астравецкую праўду». Узрадавалася, што на старонках газеты адрадзіўся конкурс «Што б гэта значыла?». І сама ўдзельнічаю з задавальненнем, і газету чакаю з нецярпеннем, каб пачытаць чужыя допісы. Хацелася б, каб мяне не правілі, – я ж не паэт. На мой погляд, адрэдактаваны варыянт атрымліваецца менш смешным і цікавым, чым быў першапачаткова. 


Ганна Нікіціна, спецыяліст па паштовай дзейнасці:


– У топе – «Астравецкая праўда». Шмат хто выпісвае «раёнку» – у асноўным гэта людзі сярэдняга і пажылога ўзросту. Таксама папулярныя «Друг пенсионера», «Я на пенсии», «Кудесница». 

Я выпісваю дзіцячыя часопісы «Мамино солнышко» і «Мишуткины прописи». 



Текст:
Фото: Алёна Ганулич