Лучшая пограничная застава - в Островецком районе

14:00 / 17.02.2013
2

Чацвёрты год запар у органах пагранічнай службы праводзіцца ўрачыстае мерапрыемства, падчас якога падводзяцца вынікі штогадовай намінацыі “Лепшы спецыяліст органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” у аператыўна-службовай і іншай дзейнасці за мінулы год.


Штогод ганаровае званне атрымліваюць лепшыя ваеннаслужачыя пагранічнай службы, якія сваёй працай, сумленнем, гонарам і прыстойнасцю забяспечваюць дзяржаўную бяспеку краіны, вызначаюцца таксама і лепшыя падраздзяленні мяжы.
Сёлета самым актыўным падраздзяленнем была названа пагранічная застава “Лоша” аддзела пагранічнай службы “Гудагай” Смаргонскай пагранічнай групы. За мінулы год ваеннаслужачымі пагранічнай заставы затрыманы 15 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы і выяўлена 9 выпадкаў кантрабанды.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота Андрэя  ПАМЕЦЬКИ.