Астраўчане пабывалі на экскурсіі ў сталіцы

15:50 / 15.06.2023

11.jpg

Калектыўны адпачынак – цудоўная магчымасць не толькі разам правесці час, але і адкрыць для сябе штосьці новае. Астравецкі райкам прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму зладзіў для сваіх актывістаў экскурсію ў Мінск.

Знешнім выглядам і ўнутраным афармленнем уразіў інтэрактыўны музей Вялікай Айчыннай вайны – велічнае ўвасабленне подзвігу, гераізму і самаадданасці беларускага народа. Яго плошча – каля 15 тысяч квадратных метраў, на трох паверхах дзейнічаюць звыш 10 экспазіцыйных залаў. Яны настолькі прасторныя, што, у іх размясцілася шмат наземнай тэхнікі і самалётаў розных марак. Як кадры з дакументальнага фільма перад вачыма ажывалі ўрыўкі карцін з партызанскага руху, фарсіравання Дняпра, выратавання жыцця параненага салдата ў лясным шпіталі… Паглыбіцца ў тую эпоху дапамагала і радыёпраграма 1943 года пад грыфам “Совершенно секретно”, адрасаваная камандзіру партызанскага атрада імя Кутузава.

Падчас пешага шпацыру па Траецкім прадмесці і верхнім горадзе ў нас была цудоўная магчымасць паглядзець на забудову, якая захавалася з часоў вайны. Мы зазірнулі ў Кафедральныя сабор Святога Духа і касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі.

Знаходзячыся ў Мінску, нельга абмінуць дыямент сталіцы – Нацыянальную бібліятэку. Мы наведалі музей кнігі і палюбаваліся гарадской панарамай з агляднай пляцоўкаі.

Завяршэннем насычанага на падзеі дня стаў прагляд мюзікла ў драматычным тэатры імя Максіма Горкага.

 

14.jpg

15.jpg

16.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.

Текст: Главный администратор