Гервятский костёл Святой Троицы признан красивейшим в Беларуси

15:15 / 30.01.2013
2

Інтэрнэт-сайт Vandrouka.by абнародаваў спіс трыццаці самых прыгожых касцёлаў Беларусі. На вяршыні алімпу ў гэтым “топ-30” упэўнена трымаецца жамчужына Астравеччыны – касцёл Святой Тройцы ў Гервятах.
Гервяцкі касцёл абышоў па выніках галасавання нават Фарны касцёл Гродна, не кажучы ўжо пра іншыя храмы вобласці і краіны.

Штодня ў Гервяты ідуць і едуць людзі, каб палюбавацца велічным касцёлам, пабудаваным 110 гадоў таму ў стылі неаготыкі, цудоўным дэндрапаркам, разбітым навокал, паслухаць чароўную музыку, якую дорыць усім прыхаджанам і гасцям арганіст касцёла Андрэй Міхневіч. А традыцыйныя канцэрты арганнай і вакальнай музыкі, якія адбываюцца ў храме двойчы на год, прыцягваюць сюды аматараў цудоўнага мастацтва з усіх куточкаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.
– Тое, што наш касцёл атрымаў такое прызнанне – заслуга і праца ўсіх парафіян, жыхароў гервяцкага краю, – гаворыць у адказ на віншаванні ксёндз-пробашч касцёла Святой Тройцы Леанід Нясцюк.
Напэўна, гэта так. Але ж нельга не адзначыць, што ў гервяцкай паствы ёсць мудры, дальнабачны і таленавіты пастар, пад кіраўніцтвам якога храм атрымаў прызнанне ва ўсім свеце.
Віншуем з гэтым гервяцкі касцёл Святой Тройцы, яго пробашча і парафіян!


Ніна АЛЯКСЕЕВА.
Фота Андрэя ПАМЕЦЬКІ