Приглашаем к участию в конкурсе “MobilaArt”

15:15 / 17.01.2013

Вы бачыце незвычайнае ў звычайным, заўважаеце цікавае ў паўсядзённым, і камера вашага мабільнага тэлефона заўсёды працуе ў стылі “актыў”? Тады абласны конкурс “MobilaArt”, які праводзіць райкам БРСМ, менавіта для вас.


Умовы конкурсу вельмі простыя: відэаролікі, дзе вы здымалі прыгожыя пейзажы, сваіх хатніх любімцаў, смешныя выпадкі з жыцця трэба даслаць у электронным выглядзе ў райкам БРСМ па адрасе: вуліца Карла Маркса, 35 або на электронную пошту ostrovets.brsm.@mail.ru.
Абавязковае патрабаванне – відэа павінна быць знята толькі пры дапамозе мабільнага тэлефона.
Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Свет вакол нас”, “Цуды прыроды”, “Цуда-звер”, “Самае смешнае мабільнае кіно”, “Актуальны рэпартаж”. Відэаролік можа быць адрэдакціраваны і зманціраваны, але не павінен перавышаць 180 секунд.
Здымайце цікавае відэа на мабільнік, удзельнічайце ў конкурсе і перамагайце. Заяўкі прымаюцца да 23 студзеня. Пераможцаў, вядома ж, чакаюць прызы.


-----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта moole.ru