"Белая Русь" в гостях у Дирекции строительства атомной электростанции

10:00 / 10.01.2013

У снежні 2012 года прайшла сустрэча старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Н.У. Сянюць з калектывам Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі.


Мэта яе візіту зразумелая і простая – пазнаёміць працаўнікоў арганізацыі з дзейнасцю Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання і работай грамадскай прыёмнай раённай арганізацыі “Белая Русь”. Падчас сустрэчы былі таксама абмеркаваны перспектывы стварэння яшчэ адной пярвічнай арганізацыі “Белая Русь”.
Сустрэча пачалася з выступлення Міхаіла Васільевіча Філімонава, дырэктара Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі, які расказаў аб ходзе будаўніцтва АЭС і выніках, дасягнутых калектывам за апошні год.
Старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Н.У. Сянюць пазнаёміла са справамі і акцыямі, якія штогод праводзіць раённая арганізацыя, і запрасіла ўсіх жадаючых стаць членамі аб’яднання, у якое ўваходзіць больш 600 жыхароў раёна і якая вядома добрымі справамі. Напрыканцы сустрэчы Н.У. Сянюць уручыла М.В. Філімонаву сцяг з сімволікай РГА “Белая Русь”.


------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.


Фота з сайта ampby.org.