Тревожные выходные

10:56 / 01.12.2012
3

Вечарам у суботу ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне, што па вуліцы Лясной пасёлка Альхоўка гарыць прыватны хлеў. На месца здарэння былі высланы падраздзяленні МНС. Але выратаваць будынак ужо не ўдалося – ён поўнасцю згарэў. Таксама полымя пашкодзіла сцяну суседняга будынка.
Прычына пажару – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльнай печкі.


Раніцай наступнага дня паступіў званок аб тым, што ў вёсцы Кавалёўка гарыць прыватная лазня. У выніку пажару былі пашкоджаны дах, перакрыццё і часткова ўнутраныя сцены.
Прычынай узгарання таксама стала парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнай печкі.


Юрый ВАРКОВІЧ, інспектар прафілактыкі РАНС.