На суботніку лесаводы раёна папрацавалі на некалькіх аб’ектах і паўдзельнічалі ў акцыі

15:11 / 29.10.2022
290

027.jpg

Да раённага суботніка далучыліся работнікі Астравецкага лясгаса і ўсіх дзевяці лясніцтваў. 

Лесаводы наводзілі парадак на некалькіх аб’ектах: збіралі смецце ў лясным масіве ў мікрараёне №2 Астраўца і каля Янаўскага вадасховішча, зграбалі апалае лісце ля дома паляўнічага ў Задворніках. Паклапаціліся і пра чысціню ля адміністрацыйных будынкаў лясніцтваў.

698.jpg

384.jpg

064.jpg

– Работнікі лясной галіны заўсёды удзельнічаюць у раённых і рэспубліканскіх суботніках. Больш таго, у гэты дзень мы далучыліся да акцыі “Зробім лес чысцейшым за 50 дзён”. Лічу, што суботнікі, як і шматлікія акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі, – добрая традыцыя, дзякуючы якой прыгажэе наш край і яднаюцца людзі, – лічыць намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Віталь Шарэйка.

Фота з архіва лясгаса.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений