Цуды прыроды вывучалі ў Альхоўскай бібліятэцы

09:29 / 14.09.2022

Экагадзіну «Цуды прыроды» правялі ў Альхоўскай бібліятэцы.

Мерапрыемства праходзіла ў 2 этапы. Першая частка ўяўляла сабой урок экалогіі, у якім удзельнічалі вучні 1-2 класаў. Яны прыгадалі рэдкіх жывёл, насякомых, а таксама даведаліся пра малаколькасныя расліны, а таксама намалявалі іх.

Другі этап быў прызначаны для старэйшых школьнікаў аматарскага аб’яднання «Жывіца» – іх запрасілі на дыялог, падчас якога абмяркоўвалі вытрымкі з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з асаблівасцямі жыцця і зімоўкі насякомых. Падлеткі прапанавалі зрабіць у бібліятэцы жывы куток для чырвонакніжнікаў. 



                                                          

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.