Пераможцы і ўдзельнікі фотаконкурсу “Дарункі восені”

15:13 / 12.09.2022
407
Падведзены вынікі фотаконкурсу «Дарункі восені», які рэдакцыя праводзіла сумесна з магазінам «Блеск».

Заяўкі на ўдзел даслала звыш дзесяці жыхароў раёна. Нека­торыя фота вызначаюцца арыгінальнай пастаноўкай. Напрыклад, здымак Дзіяны Сінкевіч, дзе вялізныя агуркі дэманструе зусім яшчэ малады «гаспадар», або Наталлі Янкойць – яе фота падказвае, што дачка Паліна, мабыць, вельмі любіць стравы з буракоў. 

Большая частка здымкаў «расказвае» пра незвычайныя – проста вялізныя! – памеры гародніны. Так, Станіслаў Памецька «выгадаваў» гарбуз вагой звыш 20 кілаграмаў, усе рэкорды пабілі цыбуля Ганны Варэйка, бурак Аксаны Шпургіс, перцы Марыі Захарыч, агуркі Анастасіі Баер і Алёны Гайдамовіч і памідор Таццяны Лукашэвіч.

Трапнымі назвамі адзначылі конкурсныя работы Міхаіл Сазон («Наступны прыпынак – магазін «Блеск», «Запрасіце мяне танцаваць») і Рэгіна Дрэма  («Двайное шчасце»).

Увогуле кожны фотаздымак мае сваю адметнасць. Аднак па ўмовах конкурсу задача журы – выбраць самага арыгінальнага «гадаванца», які вырас на прысядзібным участку ўдзельнікаў. 

Прэтэндавалі на перамогу здымкі Наталлі Янкойць, Алега Мундуця, Дзіяны Сінкевіч, Ягора Шэстака, але самым арыгі­нальным была прызнана  морква на здымку Міхаіла Сазона.

Віншуем пераможцу і чакаем яго ў рэдакцыі для ўзнага­роджвання!

Заўвага: У конкурсе ўдзель­нічаў толькі 1 здымак аднаго аўтара, найбольш удалы па меркаванні журы. 



«Пригласите меня на танец», Сазон Михаил


Гайдамович Алёна


Баер Анастасия 



Синкевич Диана



Наталия Трамбович



Лукашевич Татьяна


Захарич Мария 




Янкойть Наталья



Оксана Шпургис 



Мундуть Олег



Сенють Ольга



Регина Дремо



Станислав Пометько



Анна Варейко 
Текст: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений