Восем медалёў на двух спаборніцтвах заваявалі астравецкія баксёры

16:26 / 03.09.2022

Шэсць залатых і два сярэбраныя медалі прывезлі юныя баксёры Астравеччыны з абласных спаборніцтваў.

Багатым на ўзнагароды для выхаванцаў трэнера Аляксея Маргужа стала першынства Гродзенскай вобласці па боксе сярод удзельнікаў 2007-2008 гадоў нараджэння. Прадэманстраваўшы ўдалыя баі, 1-е месца заваявалі Цімур Сянкевіч (вагавая катэгорыя 54 кг), Аляксандр Бордак (57 кг), Ілля Чункевіч (60 кг), Ягор Маркун (48 кг) і Павел Мацкевіч (52 кг). А Уладзіслаў Кіткевіч (40 кг) на спаборніцтвах заняў 2-е месца.

На абластных алімпійскіх днях моладзі сярод юных спартсменаў 2005-2006 гадоў нараджэння астравецкіх удзельнікаў было менш, але яны таксама годна выступілі на рынгу. Так, Арсень Мялешка ў сваёй вагавой катэгорыі 60 кг не пакінуў шансаў сапернікам і падняўся на першую прыступку п’едэстала. А Максім Лянкевіч, правёўшы добрыя паядынкі, стаў сярэбраным прызёрам. Дарэчы, абодва юнакі будуць абараняць гонар Астравеччыны на рэспубліканскіх алімпійскіх днях моладзі. Удачы!


Текст: