Два механізатары Астравеччыны прызнаны лепшымі корманарыхтоўшчыкамі вобласці

16:20 / 05.08.2022

Штогод па выніках першага ўкосу абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу вызначае лепшых корманарыхтоўшчыкаў Гродзеншчыны. Сёлета два працаўнікі з нашага раёна перамаглі ў сваіх катэгорыях.

Роўных на касавіцы як у раёне, так і ў вобласці не было Валерыю Жэгарысу з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”. На трактары МТЗ-3022 у счэпцы з модульнай ротарнай касілкай КМР-9 механізатар паклаў травы ў пракосы на плошчы 1 700 гектараў – гэтай найлепшы вынік у вобласці. Дарэчы, па выніках вясенне-палявых работ Валерый святкаваў перамогу на сяўбе збожжавых і цукровых буракоў.

Адным з лепшых у вобласці стаў і Сяргей Філімоненка з КСУП “Гервяты”. На кормаўборачным камбайне “Крона” механізатар нарыхтаваў звыш 10 тысяч тон зялёнай масы.

Узнагароды Валерыю Жэгарысу і Сяргею Філімоненку ўручыў старшыня прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула.





Текст:
Фото: Алёна Ганулич