Юбілейныя і памятныя даты 23-29 ліпеня
08:52 / 23.07.2022
75 гадоў (1947) з часу, калі ў Альхоўцы пачалі працаваць дзіцячы садок і пажарнае дэпо.
55 гадоў (1967) назад у Астраўцы адкрылася музычная школа. Першым яе дырэктарам быў Генрых Адольфавіч Стаціна. Напачатку ў музычнай школе дзейнічалі тры класы: фартэпіяна, баяна і акардэона.
15 гадоў (2007) з часу закрыцця Чэхскай і Завідзіненцкай базавых школ.
Святы і памятныя даты
25 ліпеня
Дзень пажарнай службы (прафесійнае свята)
28 ліпеня
Сусветны дзень барацьбы з гепатытам
29 ліпеня
Дзень сістэмнага адміністратара (прафесійнае свята)
Падрыхтавалі Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.