Якія святы і памятныя даты адзначаюцца 25-30 чэрвеня

10:00 / 25.06.2022

СЁЛЕТА СПАЎНЯЕЦЦА
235 гадоў (1787) з часу, калі ў Астраўцы закончана будаўніцтва каменнага касцёла Святых Космы і Даміяна. Храм, які дзейнічае і цяпер, узведзены на сродкі Гілярыя Цішэўскага ў характэрных для таго часу формах позняга барока. Напачатку 19 стагоддзя храм быў істотна перабудаваны і набыў рысы посткласіцызму. 
20 гадоў (2002) таму рашэннем раённага выканаўчага камітэта былі зачынены Бабраўніцкая, Яцынская, Караняцкая, Літвянская, Вераб’ёўская пачатковыя школы, Гозскі дзіцячы сад і школьны інтэрнат пры Падольскай школе.

Святы і памятныя даты
25 чэрвеня
Дзень вынаходніка і рацыяналізатара (прафесійнае свята)
Дзень марака (міжнароднае свята)
Дзень дружбы і яднання славян (міжнароднае свята)
26 чэрвеня
Дзень пракуратуры (прафесійнае свята)
Дзень моладзі (міжнароднае свята)
Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам
Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў
27 чэрвеня
Сусветны дзень рыбалоўства
30 чэрвеня
Дзень эканаміста (прафесійнае свята)

 Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.


Текст: Главный администратор
Фото: из интернета