Міхалішкаўская бібліятэка перамагла ў рэспубліканскім конкурсе

13:00 / 20.06.2022

Міхалішкаўская сельская бібліятэка атрымала Дыплом І ступені ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Бібліятэкар Вольга Багдановіч рэалізавала праекты па падтрымцы і развіцці чытання “Чытаем супольна”, “Кніга і чытанне – для кожнага”. Супрацоўніца працавала з рознаўзроставымі чытачамі. Для дзяцей былі арганізаваны дні чытання “Роднай мовы залацінкі”, акцыі “Читай ДеТвоРа!”, “#Ялюблюсваюкраіну”, а таксама кніжныя хіт-парады “Самая чытаемая кніга”, “Чытач прапануе чытачу”, “Для падлеткаў: цікава і проста”. Усе мерапрыемствы паспрыялі папулярызацыі чытання, цікавасці да кнігі дзяцей і моладзі.




Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.