Напярэдадні прафесійнага свята медыцынскія работнікі Астравеччыны прымалі віншаванні

18:00 / 17.06.2022

У Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў прайшла святочная цырымонія ўшанавання лепшых работнікаў аховы здароўя нашага раёна.

– Паважаныя калегі, дарагія сябры! Нарэшце, настаў той момант, калі мы змаглі з вамі сабрацца разам, зняць маскі і павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым святам – Днём медыцынскіх работнікаў, – адзначыў галоўны ўрач Астравецкай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы Уладзімір Мажэйка. – Быў складаны і няпросты перыяд з-за каронавіруснай інфекцыі – але мы годна прайшлі гэты шлях разам. Самае галоўнае – змянілася наша мысленне, мы навучыліся працаваць больш аператыўна, згуртаваўся калектыў. Часам нават з небяспекай для ўласнага здароўя вы аказвалі дапамогу хворым на “ковід”. Дзякуй за намаганні, якія вы ўкладалі ў лячэнне пацыентаў. Пасля пандэміі мы пачынаем працаваць планава і выходзім на максімальна закладзены патэнцыял нашай установы. Шчырыя віншаванні адрасую ветэранам медыцыны, якія не шкадуючы часу дзяліліся з намі сваімі ўменнямі і вопытам. Доўгіх гадоў жыцця!

У гэты дзень Астравеччыну наведаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, які пакінуў віншаванне для астравецкіх медыкаў – яго прачытаў Уладзімір Мажэйка.


Ад імя раённай ўлады да віншаванняў далучылася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.

– Ад нараджэння да самага апошняга ўздыху вы суправаджаеце чалавека. Праца медыцынскіх работнікаў – адказная і высакародная, – падкрэсліла Ірына Тальчук і зачытала прывітальны адрас. – Урач вучыцца ўсё жыццё і кожны працоўны дзень – гэта новая няпростая задача. Несумненна самае высокатэхналагічнае і сучаснае медыцынскае абсталяванне не прынясуць карысці без удзелу людзей ў белых халатах. Дзякуй за адданасць справе, добрасумленную работу – і нізкі паклон за бяссоныя ночы і ўратаваныя жыцці.





Шчырыя словы і падарункі медыцынскім работнікам Астравеччыны адрасавалі старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі Астравецкай ЦРКБ Вікторыя Страцэўская і лідары раённых арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і “Белая Русь” Наталля Баніцэвіч і Ірына Раткевіч.



Акрамя гэтага, праца многіх работнікаў аховы здароўя Астравеччыны была адзначана ўзнагародамі рознага ўзроўню. На сцэну падымалася загадчык інфекцыйнага адзялення Юлія Кавалька, якая сёлета стала лаўрэатам прэміі “Прызванне” ў намінацыі “ўрач”. На жаль, па аб’ектыўных прычынах у зале не было загадчыка дыягнастычнага аддзялення Дзмітрыя Кардзіса, які ўзнагароджаны знакам “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”. Ганаровыя граматы і падзякі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама атрымалі зубны фельчар Юлія Клімашэўская, тэрапеўт Дзіна Мажэйка, педыятр Вікторыя Страцэўская і медыцынскія сёстры Галіна Ляховіч і Ларыса Дасюкевіч. Астравецкі раённыя выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў адзначылі загадчыка Кямелішкаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Валянціну Пятроўскую, сястру-гаспадыню Наталлю Барцэвіч, рэнтгеналабаранта Людмілу Герман, загадчыка Міхалішкаўскай бальніцы сястрынскага догляду Генрыха Калтана, вадзіцеля хуткай дапамогі Генадзя Масейку, тэрапеўта Дануту Субаткевіч, медсясцёр Інэсу Іванову, Валянціну Пяткевіч, Чаславу Шчолка, Марыну Багдановіч, Аліну Алёхна, Галіну Нарэйка, Таццяну Герасім, загадчыка стаматалагічнага аддзялення Ірыну Смаль, афтальмолага Ганну Філістовіч, санітарку Дануту Козел.





Ганаровыя граматы Астравецкай ЦРКБ атрымалі загадчык жаночай кансультацыі Алеся Грыб, намеснік галоўнага ўрача Андрэй Дэрвіс, фельчар-лабарант Ганна Палачанская, акушэрка Людміла Ромаш і рэнтгена-эндаваскулярны хірург Барыс Невідовіч.

Пасведчанні да нагруднага знака залатой і сярэбранай вартасці “Фізкультурнік Беларусі” Міністэрства спорта і турызма былі ўручаны эканамісту Ірыне Сінькевіч, урачу ЛФК Жанне Волк-Леановіч і ўрачу агульнай практыкі Віталю Лось.

Віншаванні, кветкі, узнагароды і музычныя падарункі ў выкананні педагогаў дзіцячай школы мастацтваў – усё было для медыцынскіх работнікаў.






Текст:
Фото: Алёна Ганулич