“Атамбудэкспарт” спансіраваў абнаўленне аўтобуснага павільёна ў Рытані

13:04 / 14.06.2022


Дзякуючы спонсарскай дапамозе АТ “Атамбудэкспарт” аўтобусны прыпынак у Рытані стаў не проста зручным і прыгожым, але і інфарматыўным.

Акцыянернае таварыства “Атамбудэкспарт” аказала спонсарскую дапамогу Рытанскаму сельвыканкаму на суму 150 тысяч расійскіх рублёў для ажыццяўлення мерапрыемстваў па павышэнні бяспекі жыцця вяскоўцаў. Грошы гэтыя вырашылі зрасходаваць на абнаўленне аўтобуснага прыпынку ў аграгарадку і выкарыстанне ў яго афармленні актуальнай інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Цяпер яркі, прыгожы, інфарматыўны прыпыначны павільён у Рытані штодня нагадвае вяскоўцам, што трэба ведаць і як сябе паводзіць, каб пазбегнуць бяды.

Текст: Нина Рыбик