Святы і памятныя даты 10-17 чэрвеня

10:47 / 13.06.2022

СЁЛЕТА СПАЎНЯЕЦЦА
125 гадоў (1897) з часу першага пісьмовага ўспаміну пра вёску Альхоўку. 
30 гадоў (1992) з дня рэгістрацыі на Астравеччыне першай праваслаўнай абшчыны.
СЁЛЕТА АДЗНАЧАЕЦЦА
410 гадоў (1612) з дня нараджэння Цыпрыяна-Паўла Бжастоўскага, сына Яна Бжастоўскага, грамадскага і палітычнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага. Быў адным з вядомых дыпламатаў ВКЛ, курыраваў перамовы з Маскоўскай дзяржавай падчас вайны 1654–1667 гадоў. Падпісваў у Андрусаве акт замірэння  паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. 
Фундатар будаўніцтва касцёла Святога Міхала арханёла ў Міхалішках. 
115 гадоў (1907) з дня нараджэння Вітольда Іванавіча Марача. 
Нарадзіўся 15 чэрвеня ў Пецярбурзе, куды, ратуючыся ад беззямелля, пераехалі яго бацькі. У 1919 годзе сям’я вярнулася ў вёску Куцькі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Вітольд працаваў парабкам, па­дзёншчыкам у заможных сялян. Вывучыўся на каваля. У 1937 годзе ўладкаваўся на кардонную фабрыку «Альхоўка». У 1939 годзе, калі пачалася Другая сусветная вайна, на фабрыцы было ўведзена самакіраванне, рабочыя абралі Вітольда Марача старшынёй рабочага камітэта.
Прайшоў вайну з 1941 па 1946 год, закончыў яе ў Японіі. Узнагароджаны ордэнам і сямю медалямі. 
Пасля вайны ўзначальваў Свірскі аддзел сацыяльнага забеспячэння. 
Двойчы (1939 і 1947 гады) выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

СВЯТЫ И ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ
12 чэрвеня
Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці (прафесійнае свята)
Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай
14 чэрвеня 
Сусветны дзень донара крыві
Міжнародны дзень блогера
17 чэрвеня
Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай

Падрыхтавалі Ніна РЫБІК

і Рыта ДРЭМА .


Фото: из интернета