Юныя спартсмены прадэманстравалі “клас” на абласной лёгкаатлетычнай алімпіядзе

11:13 / 04.05.2022
342

Цудоўна выступілі юныя спартсмены Астравеччыны на спартакіядзе Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння.

На бегавой дарожцы стадыёна нікому з сапенікаў не пакінуў ніводнага шансу Дзмітрый Алёкса: два залатыя медалі ў бегу на дыстанцыях 100 і 200 метраў. Больш таго, “двухсотку” юны спартсмен адолеў з асабістым рэкордам. Першым фінішыраваў на дыстанцыі 2 кіламетры з перашкодамі Яўген Трафімчык і трэцім – на дыстанцыі 3 кіламетры. Мілана Мілаш у спартыўнай хадзьбе на 2 кіламетры стала другой і паказала трэці вынік на дыстанцыі 3 кіламетры. На эстафеце 100+200+300+400 метраў наша каманда ў складзе Вольгі Сымановіч, Дзмітрыя Алёксы, Рэнаты Валай і Ягора Трамбовіча заняла 3 месца.

Віншуем юных спартсменаў з выдатным вынікам!

Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений