Астраўчане, у Год гістарычнай памяці арганізуем выставу разам!

10:12 / 21.04.2022
792

Прапануем расказаць чытачам газеты і часова перадаць астравецкаму гісторыка-этнаграфічнаму музею здымкі, рэчы, узнагароды, франтавыя лісты, паштоўкі часоў Вялікай Айчыннай вайны і даваеннага перыяду вашых дзядоў-прадзедаў.

У музеі ўжо працуе тэматычная выстава “Нельга забыць”, дзе абавязкова знойдуць месца часова (або назаўсёды – як вырашыце самі) перададзеныя вамі рэчы.

А гісторыю прынесеных экспанатаў і пра іх уладальнікаў мы раскажам на старонках “Астравецкай праўды”.

Звяртайцеся ў музей па тэлефонах 70-1-54, 73-6-86.

Давайце захаваем гісторыю разам!


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений