Праект “Бацькаўшчына”: Астравеччына на паштоўках з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава

09:46 / 28.02.2022
564
«Хто не помніць мінулага, той не мае буду­чыні» – гэтыя словы вядомы з даўніх часоў. Задачы вывучыць, захаваць і папулярызаваць спадчыну беларускага народа ставяць арганізатары праекта «Бацькаў­шчына», прымеркаванага да Года гістарычнай памяці. Яго рэалізуе Міністэрства інфар­мацыі сумесна з лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімірам Ліхадзедавым.

Праект заснаваны на калекцыі паштовак і фотаздымкаў канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, якія расказваюць пра багатае мінулае нашай краіны. 

Унікальная калекцыя Уладзіміра Ліха­дзедава налічвае каля 50-ці тысяч старых фотаздымкаў. Сярод іх ёсць экзэмпляры, што тычацца Астравеччыны. 

– Фотаздымак – гэта ўнікальны сведка, які праўдзіва расказвае пра гістарычнае мінулае нашага народа. Менавіта дзякуючы старым паштоўкам і фота можна ўбачыць, як выглядалі нашы гарады і мястэчкі 100 і больш гадоў назад, як апраналіся беларусы, чым займаліся і што іх цікавіла, – упэўнены Уладзімір Ліхадзедаў.

Дарэчы, па ініцыятыве гэтага чалавека ў свет выйшлі дзясяткі кніг з серыі «У пошуках страчанага», і работа працягваецца.

За гады збіральніцтва Уладзімір Ліха­дзедаў аб’ез­дзіў нашу краіну з выс­таў­камі і прэзентацыямі кніг. На свае вочы аўтар бачыў цікавасць людзей да старых паштовак і здымкаў, чуў гісторыі пра тое, што падобныя фота­карткі захоўваюцца ў сямейных архівах некаторых людзей.

«Астравецкая праўда» далучаецца да рэалізацыі гэтага цікавага пазнавальнага праекта. Чытачы «раёнкі» змогуць убачыць старыя паштоўкі і фотаздымкі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава на старонках газеты, наведвальнікі сайта і сацыяльных сетак – у нашых суполках.

На працягу года мы будзем публі­каваць здымкі горада і вёсак раёна старых часоў і суадносіць іх з сённяшнімі аб’ектамі – каб вы змаглі ўбачыць, як мянялася наша Астравеччына. 

Дарэчы, да рэалізацыі праекта «Баць­каў­шчына» можа далучыцца кожны, у каго ёсць цікавыя гістарычныя здымкі розных часоў, – чакаем іх у рэдакцыі.



Міхалішкі, 1916 год.



Гудагай, 1917 год.




Гервяты, 1916 год.



Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений