Алена Ярашэвіч: “Дзеля будучыні нашай краіны і ўсіх беларусаў”

09:14 / 24.02.2022
1384

Алена Ярашэвіч, галоўны рэдактар “Астравецкай праўды”:

– Упершыню была на рэферэндуме ў 1996 годзе – адчувала хваляванне і адказнасць. Зрэшты, і цяпер нічога не змянілася – штораз, удзельнічаючы ў важных палітычных падзеях, разумею, што раблю гэта дзеля будучыні нашай краіны і народа.

Грамадзяне Беларусі амаль год рыхтаваліся да прыняцця праекта Канстытуцыі. Спачатку мы, простыя людзі, працаўнікі, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, члены грамадскіх аб'яднанняў, прапаноўвалі тэмы, якія павінны быць унесены ў Асноўны Закон, затым усе разам абмяркоўвалі змяненні і дапаўненні ў праект.

Новы этап – рэспубліканскі рэферэндум. Датэрміновае галасаванне ўжо пачалося. І цяпер ад кожнага, хто лічыць Беларусь сваёй Радзімай, залежыць яе жыццё і наша будучыня.

Захаванне сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы, гістарычнага мінулага і спадчыны народа, незалежнасці і суверэнітэту; падтрымка сям'і, інвалідаў і дзяцей, здароўе нацыі – гэтыя і іншыя палажэнні прапанаваны для ўключэння ў Асноўны Закон нашай краіны, які з'яўляецца гарантам стабільнасці развіцця краіны і грамадства.

Сёння ў нас ёсць галоўнае – мірная і незалежная краіна з багатай культурнай і гістарычнай спадчынай. І менавіта мы можам зрабіць яе лепшай.

Упэўнена, беларусы прыйдуць на выбарчыя ўчасткі і выканаюць грамадзянскі абавязак – прагаласуюць за змяненні, якія прадыктаваны часам і якія неабходны для развіцця нашага грамадства.

Я свой выбар зрабіла: прагаласавала за нашу агульную будучыню.


#референдум #конституция


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.



Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений